Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.10.17

Віншаванні да Дня маці

    Дзень маці – традыцыйнае для нашай установы свята, якое мы адзначаем кожны год 14 кастрычніка. І гэта цудоўна: колькі б добрых слоў мы не казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага не прыдумалі, лішнімі яны не будуць.
    З 9 па 14 кастрычніка ў нашай школе праходзіў Тыдзень маці. Ва ўсіх класах былі праведзены святочныя мерапрыемствы: конкурс вершаў "Маці"-слова дарагое", конкурс малюнкаў "Мая мама – самая лепшая і найпрыгажэйшая" , выстава конкурсных работ, выраб віншавальных паштовак.
     13 кастрычніка ў святочнай атмасферы прайшло ўшанаванне маці шматдзетных сем'яў, прыёмных бацькоў.
                                                            


     14 кастрычніка ДУА «НПК Перхавіцкая д/с – СШ» сумесна з Перхавіцкім ЦКіНТ для мам, бабуль падрыхтаваліканцэрт  «Усё лепшае на свеце ад маці», у якімпрынялі ўдзел вучні 3-10 класаў. Матулям  дзеці расказвалі вершы, спявалі песні, паказвалі жартоўныя сцэнкі, а ў канцы мерапрыемства ўручылі сваім любым кветкі.
Нехта рабіў першыя крокі на сцэне, нехта ў чарговы раз даказваў, што ў нашым ЦКіНТ ёсць зоркі. Мамы з захапленнем сачылі за выступленнямі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся.

Бібліятэкарам Церан Н.С. была арганізавана выстава – віншаванне «Мой анёл – мама» з малюнкамі і віншаваннямі для мам.
Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай, радаснай атмасферы, мамы ішлі дадому з усмешкай і добрым настроем.

Весела і цікава прайшло свята, прысвечанае Дню маці ў пачатковых класах.. Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні, частушкі, удзельнічалі ў розных конкурсах: - "Рамонак"; "Атэлье моды";
- "Загадкавы";- "Пазнай казку";- "Камплімент для мамы"











 

Раздзелы сайта