Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэта і задачы

Мэта і задачы дзейнасці на 2023/2024 навучальны год

МЭТА: стварэнне асяроддзя ва ўстанове адукацыі, арыентаванага на забеспячэнне адукацыйнай паспяховасці, павышэнне якасці ведаў і фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай самасвядомасці вучняў.

Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна выкананне наступных задач:

фарміраваць звязнае маўленне выхаванцаў праз выкарыстанне дыдактычных гульняў у працэсе дашкольнай адукацыі;

удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі;

працягваць работу па павышэнні якасці ведаў навучэнцаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных, факультатыўных і стымулюючых заняткаў;

удасканаліць работу па грамадзянска-патрятычным выхаванні вучняў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі праз актывізацыю работы вучнёўскага самакіравання, работу грамадскіх арганізацый, павышэнне інфармацыйнай культуры вучняў, работу бацькоўскага ўніверсітэту;

забяспечваць рэалізацыю правоў кожнага вучня на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з яго магчымасцямі праз арганізацыю дапрофільнага навучання;

развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, навукова-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю працы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.

 

Раздзелы сайта