Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Парады псіхолага

Паважаныя бацькі!

Вашы дзеці падобныя да пяшчотных кветак у велізарным садзе, ім патрэбныя "ранішні ветрык і вясновае сонца, а не знясільваючая спёка і моцная бура". Нельга абражаць і ненавідзець сваіх дзяцей, крыўдзіць іх, нельга выкарыстоўваць сілу, зневажаць у прысутнасці сяброў, перабольшваць іх памылкі. Звяртайцеся з дзецьмі з найвялікшай дабрынёй і любоўю, і тады іх павага да вас будзе ісці з глыбіні сэрца.

Паважаныя бацькі ці ведаеце вы, што калі:

Дзіця пастаянна крытыкуюць, яно вучыцца ненавідзець;
Дзіця жыве ў варожасці, яно вучыцца быць агрэсіўным;
Дзіця высмейваюць, яно становіцца замкнёным;
Дзіця расце ў папроках, яно вучыцца жыць з пачуццём віны;
Дзіця расце ў памяркоўнасці, ён вучыцца разумець іншых;
Дзіця хваляць, яно вучыцца быць высакародным;
Дзіця расце ў сумленнасці, яно вучыцца быць справядлівым;
Дзіця расце ў бяспецы, яно вучыцца верыць у людзей;
Дзіця падтрымліваюць, яно вучыцца шанаваць сябе;
Дзіця жыве ў разуменні і прыязнасці, яно вучыцца знаходзіць каханне ў гэтым свеце.

Раздзелы сайта