Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму ў навучальную установу

Парадак прыёму, пераводу і адлічэнне навучэнцаў
 
1. Прыём у школу адбываецца без правядзення ўступных іспытаў з шасці гадоў
 або больш пазднейшага ўзросту на падставе заключэння медыка-псіхолага-
педагагічнай камісіі і са згоды бацькоў.

2.  У школу мае права звярнуцца за атрыманнем адукацыі кожны грамадянін Рэспублікі Беларусь.

3. У першы клас школы прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за школой.

4. Дзеці, якія не пражываюць  на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за школай, могуць быць прыняты пры наяўнасці ў школе свабодных вучнёўскіх  месц.

Для прыёму  ў першы клас законныя прадстаўнікі дзіцяці ў перыяд,абумоўлены
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь падаюць заяву на імя дырэктара школы і прадстаўдяюць наступныя дакументы:

•        копію пасведчання  аб нараджэнні дзіцяці;

•        медыцынскую карту.

Пры залічэнні дзіцяці ў школу бацькі таксама прад'яўляюць дакумент, які 
пацвярджае іх асобу.

Рашенне аб залічэнні дзяцей у школу для навучання ў першым класе афармляецца загадам дырэктара школы не пазней 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.

5. Прыём дзіцяці ў школу ў парадку пераводу з другіх агульнаадукацыйных
  устаноў для навучання ў адпаведным класе на I і  II, III ступенях агульнай
 сярэдняй адукацыі адбываецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.

Для залічэння ў школу ў парадку пераводу законныя прадстаўнікі навучэнца 
разам з заявай на імя дырэктара школы прадстаўляюць наступныя дакументы:

•        асабовую справу вучня;

•        медыцынскую карту.

Рашэнне аб залічэнні навучэнца ў школу ў парадку пераводу для навучання
ў адпаведным класе  афармляецца загадам дырэктара школы не пазней 3 дзён  з дня падачы заявы і даводзіць да ведама законных прадстаўнікоў
 навучэнца.

Прыём у школу для навучання ў адпаведны клас на III ступені агульнай
сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы на імя дырэктара школы і наступных дакументаў:

•        пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;

•        даведкі аб паспяховасці, даведкі аб навучанні (акадэмічнай даведкі) – для асоб, адлічаных з установы, якія забяспечваюць  атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі

•        даведкі аб стане здаро'я дзіцяці, медыцынскай карты.

Рашэнне аб залічэнні для навучання ў адпаведным  класе на III ступені 
агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам дырэктара школы не пазней 31 жніўня, а для асоб, якія адлічаны з устаноў, якія забяспечваюць
атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, - не пазней 3 дней з дня падачы заявы, і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў

6. Залічэнне навучэнцаў у групы падоўжанага дня і іх адлічэнне з груп    падоўжанага дня адбываецца загадам дырэктара школы на падставе заяў   законных прадстаўнікоў навучэнцаў.

7. Школа не мае права перашкаджаць пераводу навучэнца ў іншыя
 агульнаадукацыйныя  установы.

8. Навучэнцы пераводзяцца ў наступны клас рашеннем педагагічнай нарады школы ў парадку, вызначанным Міністэрствам адукацыія Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы, якія закончылі пачатковую школу і атрымалі агульную
пачатковую адукацыю, працягваюць навучанне і выхаванне на II ступені 
агульнай сярэдняй адукацыі.

Раздзелы сайта