Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя і традыцыі

СТАРОНКА ГІСТОРЫІ             

1. Серабрышчанская базавая школа. 
А) Серабрышчанская базавая школа была адкрыта ў 1937 годзе ў доме мясцовага жыхара Сцяпуры, праз некаторы час школа стала размяшчацца ў панскай хаце. Школу наведвала каля 100 вучняў, вучылі іх два настаўнікі. 
Б) У 1939 годзе была пабудавана новая школа. Яе пабудавалі з бярвення панскага адрыны з в. Дукрава. У гэты перыяд школа працавала як пачатковая, было каля ста вучняў. Навучальны працэс ажыццяўлялі Курцэр Натан і яго жонка Маля Майсееўна. Дырэктарам школы быў Міхальчык Андрэй Кляменц'евіч. 

2. Функцыянаванне школы ў перыяд 1941-1945 гг. 
Школа да 1944 года існавала як пачатковая. Было 4 класа. Настаўнікамі працавалі Наглер Гелена з мужам, Курцэр Натан, Курцэр Маля Майсееўна. Летам 1942 года немцы расстралялі сям'ю настаўнікаў яўрэйскай нацыянальнасці Курцэр Натана, Курцэр Малю Майсееўну. 
У 1943 годзе школа часова не працавала, настаўнікі з'яўляліся удзельнікамі партызанскага атрада. У 1945 годзе школа стала працаваць як сямігадовая. Дабавіліся настаўнікі Варанец Ніна Раманаўна і Астаповіч Анэля Станіславаўна, Боржый, Дзяшкоўскі, Карповіч, Волкаў, які потым працаваў загадчыкам РАА. У школе займалася каля 160 вучняў. 

3. Скародзінская пачатковая школа. 
Школа была польская, вучні вучыліся ў двух дамах па 10-12 чалавек, іх вучыла настаўніца Уздзейская. 

4. Перхавіцкая пачатковая школа. 

Школу пачалі будаваць у 1939 годзе. У 1941 годзе дзеці ўжо прыступілі да заняткаў. Настаўнікамі ў розныя гады працавалі Пугач, Мароз, Кветка Марыя Іосіфаўна. 

Рашэннем Баранавіцкага райвыканкама № 183 ад 24.07.89г. Серебрышчанская БШ і Ягаднянская БШ былі скасаваныя ў сувязі з адкрыццём школы ў в. Перхавічы. Новы будынак Перхавіцкай СШ на 108 вучнёўскіх месцаў быў пабудаваны ў 1989 годзе. 

Фотарэпартаж са свята адкрыцця школы 01.09.1989 года

Сёння школа ў першы раз

запрашае ў першы клас.Будзем разам мы расці і да ведаў йсці

.

Вось апошні момант той, што стварае ўвесь настрой.

Стужка алая ўпадзе, ход свабодны усей дзятве

Ключ ад школы, ключ ад ведаў, будаўнік усім даверыў, каб дырэктар зберагаў, двоек у школу не пускаў

Што за радасць, што за дзень, для бацькоў і для дзяцей! Для настаўнікаў таксама школа будзе роднай мамай.

На момант адкрыцця ў школе навучалася 103 вучні, адукацыйны працэс ажыццяўлялі 16 настаўнікаў

       

Раздзелы сайта