Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.09.23

ШАГ : "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршынь"

28 верасня для вучняў 8-9, 11 класаў адбылося першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршынь". Навучэнцы актывізавалі веды пра развіццё спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь, пазнаёміліся са знакамітымі беларускімі спартсменамі. Больш падрабязна спыніліся на асобе зямлячкі з Баранавіч, Сазановіч Наталлі, якая прысвяціла сваё жыццё лёгкай атлетыцы, дабілася высокіх вынікаў у спорце: алімпійскія медалі, узнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы (сямібор'е). Вучні прыйшлі да высновы, што Беларусь вядома сваімі спартыўнымі дасягненнямі ва ўсім свеце дзякуючы таму, што дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу развіццю фізічнай культуры і спорту.

Раздзелы сайта