Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.01.24

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі" (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі).

25 студзеня для вучняў 8, 9, 11 класаў Перхавіцкай сярэдняй школы прайшло чарговае пасяджэнне ШАГ на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі" (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі). Праз інтэрактыўную віктарыну "Мы даведваемся" былі актуалізаваны веды пра ролю адукацыі, умовы для падтрымкі адоранай моладзі. На сустрэчу з вучнямі быў запрошаны былы дырэктар школы Кузьміч А.І., педагагічны стаж якога налічвае 42 гады. Анатолій Іванавіч пазнаёміў прысутных з гісторыяй роднай школы, у вытоках якой ён стаяў з 1989 года, расказаў пра сваю сямейную дынастыю настаўнікаў, вызначыў місію педагогаў у сучасным грамадстве - будаваць будучыню краіны і ўсяго чалавецтва.

Раздзелы сайта