Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.12.23

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захаваньнікі прыгожага"

21 снежня для вучняў 8, 9 і 11 класаў Перхавіцкай сярэдняй школы ў рамках правядзення інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ адбыўся дыялог на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захаваньнікі прыгожага". Кіраўнік мясцовага ЦК і НТ Вілента А.К. расказала пра свой шлях у сферу культуры (з 1983 года была накіравана працаваць мастацкім кіраўніком і загадчыкам клуба в. Серабрышча), падзялілася цяжкасцямі і радасцямі сваёй прафесіі. Алена Казіміраўна - актыўны ўдзельнік акцый, фестываляў не толькі рэгіянальнага, але і рэспубліканскага ўзроўню. Яна была ўдастоена звання "Чалавек года" ў 2016 годзе. Аптыміст па натуры, Вілента А.К. лічыць, што ёй проста пашанцавала ў жыцці, бо яна сваёй працай прыносіць радасць людзям, непасрэдна ўдзельнічае ў патрыятычным выхаванні насельніцтва.

Раздзелы сайта