Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.23

26 верасня вучні Перхавіцкай сярэдняй школы наведалі Хатынь

26 верасня вучні Перхавіцкай сярэдняй школы наведалі Хатынь. Гэтай вёскі няма на геаграфічных картах, таму што ў сакавіку 1943 года яе разам з жыхарамі спалілі фашысты. А цяпер гэта месца паломніцтва ўсіх людзей. Трагічны лёс спасціг яшчэ 628 вёсак, і цяпер у Хатыні ёсць могілкі ўсіх спаленых вёсак. Кожныя 30 секунд гучаць званы, як напамін аб трагедыі. Жудасна было хадзіць па месцы, дзе пакутавалі людзі. А ад расказа экскурсавода стыла ў жылах кроў. Цяжка ўявіць сабе, што гэта зрабілі людзі, ці лепш сказаць нелюдзі, што гэта было. Мы павінны ведаць мінулае, таму прыехалі, каб аддаць даніну памяці загінуўшым і ведаць пра мінулае, каб жорсткія і крывавыя падзеі больш не паўтарыліся.

Раздзелы сайта