Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.05.20

Тыдзень піянерскай дружбы

   З 14 па 19 мая   праводзіўся Тыдзень піянерскай дружбы «Ад усмешкі стане дзень святлей!», у якім прымалі ўдзел  члены піянерскай дружыны імя С. Грыцаўца.
     У гульні-практыкуме “Азбука піянерскага жыцця” навучэнцы 4 класа даведаліся аб тым, калі ўзнікла піянерская арганізацыя, аб піянерах — героях, навучыліся завязваць піянерскі гальштук.
   У  піянерскай гульні "Краіна Піянерыя” былі прапанаваны пытанні на веданне атрыбутыкі, сімволікі і законаў піянераў. Для эмацыйнай разрадкі праз кожны блок  пытанняў было заданне на кемлівасць і ўважлівасць. Каманды паказалі добрыя веды.
   А завяршыўся тыдзень прыёмам у піянеры вучняў 4-га класа. Ва ўрачыстай абстаноўцы вучні сталі членамі піянерскай арганізацыі. Са словамі віншавання да іх звярнуліся старэйшыя піянеры, класны кіраўнік, педагог-арганізатар.           Навучэнцы з гонарам  трымалі свае першыя піянерскія салюты. Усе дзеці атрымалі на памяць  памяткі, у якіх можна было даведацца аб законах і традыцыях піянераў.





Раздзелы сайта