Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.03.20

Адзіны дзень інфармавання па тэме “Мы – грамадзяне мірнай і ствараючай краіны”

     26.03.2020 адбылося чарговае пасяджэнне інфармацыйна-адукацыйнага праекту “Шаг”, прысвечанае тэме “Мы – грамадзяне мірнай і ствараючай краіны”, у час якога вучні пазнаёміліся з інфармацыйнымі блокамі: Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, “Акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”, з прэзентацыяй па тэме. Прысутныя атрымалі магчымасць дэтальна разгледзіць выданне «Я - гражданин Республики Беларусь» (2019), атрымаць інфармацыю аб асноўным законе нашага жыцця, удзелу беларусаў у развіцці айчыннай і міравой навукі і культуры, правах і абавязках грамадзян. Абмеркавалі інфармацыю, атрыманую ў час дыялогу, адказалі на шэраг пытанняў па Канстытуцыі, назвалі асноўныя абавязкі грамадзяніна Беларусі, паразважалі, што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны? чаму выкананне абавязкаў з’яўляецца важнай умовай рэалізацыі іх праў.

Блок “Акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”зацікавіў вучняў тым, што яны даведаліся, як праходзіць урачыстая цэрымонія ўручэння пашпартоў іх равеснікам, якія ужо дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах. Прэзідэнт краіны адзначыў, што пашпарт – гэта першы дакумент у дарослае жыццё і выказаў пажаданне,каб малодзь краіны была падобна да іх і падкрэсліў, што галоўнае прызначэнне кожнага беларуса – служэнне Айчыне.

Блок “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”быў прадстаўлены інфармацыйнымі выступленнямі навучэнцаў аб правядзенні сумеснай абароннай палітыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы, аб знешнепалітычным узаемадзеянні, рэалізацыі масштабных навукова-тэхнічных працэсах. Вучні адзначылі, што святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце праходзяць і ў Беларусі, і ў Расіі.

У час правядзення мерапрыемства была арганізавана выстава кніг па тэме, абмеркаваны шэраг пытанняў, падведзены вынікі. Атрыманая інфармацыя была карыснай і пазнавальнай.




Раздзелы сайта