Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.12.19

Літаратурная навіна “З казкай назначана сустрэча”

Літаратурная навіна “З казкай назначана сустрэча”

     05.12.2019 бібліятэкар установы Церан Н.С. запрасіла вучняў пачатковых класаў на сустрэчу з казкай.
Што ж такое казка, чым аўтарская казка адрозніваецца ад народнай, і па якіх прыкметах можна адрозніць побытавыя казкі, чарадзейныя казкі ад казак пра жывёл? Пра гэта дзеці размаўлялі ў пачатку мерапрыемства.
Дзеці разважалі пра тое, чаму вучаць нас казкі, якія героі казак ім асабліва падабаюцца. Затым вучням была прапанавана віктарына, у час якой юныя чытачы адказвалі на пытанні, расказвалі пра герояў казак, называлі чароўныя прадметы, адгадвалі вясёлыя загадкі, шукалі разам з героямі казак згубленыя рэчы. Пасля заканчэння мерапрыемства кожны вучань узяў сабе для чытання кнігу з казкамі.






Раздзелы сайта