Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.10.19

Адзіны дзень інфармавання па тэме " Я - будучы выбаршчык"

       
      24 кастрычніка 2019 г для вучняў ( і з іх удзелам) ДУА "НПК Перхавіцкая д/с - СШ" было праведзена мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту "ШАГ" на тэму "Я - будучы выбаршчык".  Вучні 8 - 11 класаў наведалі выбарчы ўчастак № 32, дзе старшыня выбарчай камісіі Кузьміч А.І. праінфарміраваў прысутных, што 17 лістапада 2019 г. адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання".  Ён азнаёміў навучэнцаў з інфармацыяй аб тым, хто можа быць кандыдатам у дэпутаты, хто можа прымаць удзел у галасаванні. Падкрэсліў, што асноўная функцыя Парламента - законадаўчая.
    Сакратар камісіі Вілента А.К. дапоўніла выступленне інфармацыяй аб колькасці кандыдатаў(558), аб наяўнасці прадстаўнікоў ад БПСМ (10 чалавек). Расказала, як адбываецца працэдура галасавання. Вучні высказалі меркаванне, што актыўная грамадзянская пазіцыя і ўдзел у палітычным і эканамічным жыцці краіны - справа кожнага беларуса. Расказалі, што яны робяць, каб іх малая радзіма была добра ўпарадкаванай і цікавай для жыхароў і гасцей.  Назвалі якасці, якімі павінен валодаць юны грамадзянін Рэспублікі Беларусь
   .







Раздзелы сайта