Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.19

26 верасня 2019 года адбыўся адзіны дзень інфармавання “ШАГ” на тэму “Беларусь – краіна міру, дружбы і добрасуседства”

         26 верасня 2019 года ў ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Перхавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа” адбыўся адзіны дзень інфармавання “ШАГ” на тэму “Беларусь – краіна міру, дружбы і добрасуседства”. З інфармацыйным блокам “Мір, дружба, адзінства і згода” навучэнцаў азнаёміла класны кіраўнік Х-ХІ класаў Лук’янчык А.І. Вучні выказалі свае думкі пра тое, які ўклад уносіць Беларусь у справу падтрымкі міру на планеце.
        Настаўнік фізічнай культуры Лук’янчык А.В. расказаў прысутным аб выніках ІІ Еўрапейскіх гульняў і легкаатлетычным матчы Еўропа-ЗША. Вучні выказалі сваі меркаванні аб перспектывах для нашай краіны, якія адкрыліся дзякуючы спартыўным мерапрыемствам такога ўзроўню, звярнулі ўвагу на іх значнасць у захаванні і ўмацаванні міру на Зямлі.
        Церан Н.С., стараста аг. Перхавічы і будучы перапісчык, праінфармавала навучэнцаў, як будзе праходзіць перапіс насельніцтва Беларусі з 4 па 30 кастрычніка. Наталля Сяргееўна расказала вучням, што гэта трэці перапіс насельніцтва, у якім яна прымае удзел. Назвала адрозненні гэтага перапісу ад папярэдніх.




Раздзелы сайта