Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.05.19

Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць

    Брэсцкая крэпасць. Сімвал мужнасці і гераізму савецкага народа, яго няскоранасці. 22 чэрвеня 1941 года ваеннаслужачыя Брэсцкай крэпасці першымі прынялі на сябе ўдар фашыстаў. Манументы і скульптурныя кампазіцыі ў памяць герояў, музей абароны крэпасці, руіны і казематы – велічны і легендарны помнік над Бугам стаў месцам пакланення для многіх пакаленняў нашчадкаў пераможцаў. 22 чэрвеня 2014 года ў паўднёва-ўсходняй казарме Цытадэлі адкрыта новая экспазіцыя “Музей вайны – тэрыторыя міру”, якая стала працягам музея абароны.

Вучні, іх бацькі і настаўнікі Перхавіцкая д/с-СШ 15 мая здейснілі пазнавальную экскурсію ў Брэсцкую крэпасць. Экскурсаводы правялі навучэнцаў па тэрыторыі крэпасці, хвілінай маўчання аддалі даніну памяці каля Вечнага агню. Потым прайшлі па залах музея. Архіўныя фотаздымкі, дзённікі абаронцаў Брэсцкай крэпасці, іх асабістыя рэчы, пісьмы, успаміны ўдзельнікаў абароны і іх родных у юбілей Вялікай Перамогі набываюць асаблівае гучанне.

Кожны экспанат музея мае сваю гісторыю. На праекцыйным экране – відэаўспаміны абаронцаў Брэсцкай крэпасці, кінафільмы, на інтэрактыўнай сэнсарнай карце пазначаны 33 лагеры смерці, праз якія прайшлі і многія абаронцы крэпасці. Узмахам рукі гартаецца кніга памяці, у якой пазначаны імёны абаронцаў. Капсулы ад снарадаў з зямлёй гарадоў-герояў і месцаў бітваў – як жалобныя свечкі па загінуўшых.

Гэта трэба ўбачыць, адчуць сэрцам. Пра гэта трэба ведаць. Гэта нельга забыць. Дзве гадзіны экскурсіі праляцелі як адно імгненне. Падарожжа аказалася вельмі павучальным, цікавым і важным для экскурсантаў.

 15 мая - Сусветны дзень сям’і. Гэта ўсенароднае свята, якое адзначаюць многія беларускія сем’і. Сям’я – гэта свята, сямейныя даты, сумесныя паездкі, прыемныя траты. Не засталіся ў баку ад святкавання і бацькі навучэнцаў Перхавіцкай д/с – СШ. Сапраўдным падарункам для іх і дзяцей стала наведванне Брэсцкай крэпасці і   фабрыкі па вырабу марожанага “Санта Брэмар”, арганізаванае калектывам настаўнікаў. Нават дажджлівае надвор’е не сапсавала настрой. Экскурсія атрымалася вельмі цікавая, пазнавальная і смачная.

 












Раздзелы сайта