Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.03.19

25 сакавіка вучні нашай школы пабывалі ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна»

25 сакавіка 23 вучні нашай школы пабывалі ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна», які знаходзіцца недалёка ад Мінска. Гэта адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве дабрачыннага фонду «Памяць Афгана» пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзены комплекс – гэта ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам, у якім сабрана найбольш поўная экспазіцыя ўсёй ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі і стралковай зброі, якая выкарыстоўвалася ў гады вайны. Цікавы ваенны музей пад адкрытым небам заснаваны ў гістарычных месцах Мінскага ўмацавальнага раёна – часткі знакамітай "Лініі Сталіна", пабудаванай у 1930-я гады ўздоўж граніцы СССР ад Карэліі да Чарнаморскага ўзбярэжжа. На тэрыторыі комплексу, дзе захаваліся сапраўдныя ДОТы, можна ўбачыць усе віды акопаў, траншэй і процітанкавых рвоў, стралковыя пазіцыі, бліндажы для байцоў і акопы для гармат. Тут сабрана самая вялікая ў Беларусі экспазіцыя ваеннай тэхнікі, авіяцыі і зброя розных гадоў, пачынаючы з часоў Вялікай Айчыннай вайны, унікальная калекцыя бронекаўпакоў, што захаваліся з Першай сусветнай…

Экскурсавод Дзіяна Грыгор’еўна вельмі цікава расказвала аб ўсіх экспанатах, размешчаных пад адкрытым небам, часам правярала, як мы запомнілі інфармацыю і амаль на дзве гадзіны мы акунуліся ў Гісторыю.

 

На "Лініі Сталіна" мы ўбачылі рэканструкцыі гістарычных баёў, сапраўдную зброю часоў Вялікай Айчыннай вайны (вінтоўку Мосіна, Маўзер або кулямёт Максім), сучасную бранятэхніку і легендарныя ваенныя танкі. Асаблівую цікавасць выклікалі ДОТы Мінскага ўмацаванага раёна «Лініі Сталіна», якія з'яўляюцца гістарычнай асновай музея. Таксама ўбачылі артылерыйскі паўкапанір, пабывалі ўнутры бронекалпакоў, якія захаваліся да нашых дзён яшчэ з часоў першай сусветнай вайны. З задавальненнем навучэнцы прынялі прапанову экскурсавода прабегчыся па акопах і траншэях, пасядзець у супрацьтанкавым рове і наведаць бліндаж для месцазнаходжання асабістага саставу.

 

Самай вялікай радасцю стала адсутнасць абмежаванняў – многія экспанаты можна было чапаць рукамі і даследваць іх усярэдзіне, чым мы з задавальненнем і скарысталіся.

 

Паездка дазволіла нам сваімі рукамі дакрануцца да гісторыі, падарыла неверагодную колькасць эмоцый і яркіх уражанняў, яна запомніцца надоўга.

 

 

Раздзелы сайта