Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.04.18

Пасадка лесу

І зноў загамоніць сасновы бор 

   Жыхары аграгарадка Перхавічы добра памятаюць жнівеньскі дзень, калі зусім нечакана на аграгарадок і яго аколіцу наляцела страшная бура. Яна лютавала ўсюды: з дамоў былі пазрываныя дахі, выбітыя вокны, яблыні і грушы былі абтрэсеныя і вывернутыя з коранем… Страшней за ўсё было глянуць на лес. Магутныя векавыя сосны пад страшнаю сілаю  прыроднай стыхіі клаліся на зямлю. У самы разгар ягаднай і грыбной пары лес замаўчаў. Хутка з’явілася лясная тэхніка – і работа закіпела.

   Добрыя ўзаемаадносіны склаліся ў ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Перхавіцкая дзіцячы сад- сярэдняя школа” і Маўчадскага лясніцтва. Вучні 10-11 класаў вырашылі дапамагчы лясніцтву ў пасадцы лесу. На падрыхтаваных дзялянках цэлы дзень кіпела праца. Вучні разам з леснікамі садзілі маладзенькія сасонкі. Кожнае маленькае дрэўца імкнулася зачапіцца за цёплую глебу і ўсміхнуцца веснавому сонейку. А пасля прайшоў спорны дожджык.

    Добрая справа зроблена. І  праз некалькі дзясяткаў гадоў тут ізноў загамоніць сасновы бор.

Раздзелы сайта