Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.11.17

Сустрэча бібліятэкара школы з малодшымі школьнікамі

23 лістапада  бібліятэкар школьнай бібліятэкі Церан Н.С. правяла для малодшых чытачоў  прэзентацыю-сустрэчу па кнігам беларускіх пісьменнікаў для дзяцей “Чараўнікі беларускага слова”.

Казкі… Вясёлыя і сумныя. Гарэзлівыя і страшныя, доўгія і зусім кароткія. Казкі абуджаюць цікаўнасць, бударажаць уяўленне, развіваюць назіральнасць і кемлівасць. Калі адбываецца знаёмства з казкамі, можна марыць і ўяўляць сябе адважным рыцарам ці прыгожай прынцэсай.

Казкі жывуць усюды: і ў зялёным лесе, і ў чыстым полі, і ва ўтульнай кватэры, і на беразе хуткай ракі ці блакітнага возера. А вось адшукваюць цудоўныя  гісторыі і селяць іх у кніжках пісьменнікі ці паэты. На мерапрыемстве юныя чытачы пазнаёміліся з маляўнічымі кнігамі з серыі “Казкі ХХІ стагоддзя”, “Беларуская аўтарская казка”, “Казачны свет”, “Казка за казкай”, “Чырвоная…”, “Лясная…”, “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” з ярка вызначанай экалагічнай скіраванасцю. З цікавасцю праслухалі пра “Прыгоды маленькай машынкі” Наталлі Бучынскай,пазнаёміліся  з героямі экалагічнай казкі Пятро Васючэнкі “Каляровая Затока”,  адправіліся разам з Васей Лайдачкіным, героем кнігі “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак” Генадзя Аўласенкі у захапляльнаепадарожжа, пагарталі старонкі іншых  кніг.  Адыходзячы, кожны ўзяў цікавую для сябе кнігу, каб  пабываць ў дзіўных казачных краінах і даведаецеся шмат новага і карыснага.





Раздзелы сайта