Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.10.17

У суботу 21 кастрычніка...

   21 кастрычніка была праведзена конкурсная праграма "Прыступкі поспеху", у якой прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. праграма садзейнічала развіццю цікавасці да рускай мовы, выхаванню ўзаемадапамогі і падтрымкі. Навучэнцы былі падзелены на каманды "Разумнікі" і "Усеведы" і актыўна прымалі ўдзел у конкурсах: "Даліна прымавак і прыказак", "Вясёлыя старты", "Крыжаванка", "Бліц-турнір", "Самы разумны". Перамагла каманда "Разумнікі" з лікам 20:16

21 кастрычніка ў пачатковых класах прайшоў занятак "Азбука ветлівасці". Вучні здзейснілі займальнае падарожжа ў горад Ветлівасці, дзе не проста размаўлялі аб правілах паводзін, але і склалі сваю Азбуку ветлівасці. Напрыканцы занятку ўсе ўдзельнікі прагаварылі клятву ветлівасці.

Раздзелы сайта