Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.12.16

Тыдзень матэматыкі

З 12 снежня па 17 снежня ў Перхавіцкай д/сад СШ праходзіў тыдзень матэматыкі. 

Вучні з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсах "Матэматычны герой"(5-8 кл.), у матэматычным конкурсе "Апошні герой", дзе ўдзельнікамі былі вучні з 5 па 11 клас. Змагаліся 2 каманды племені "Архімеды" і "Піфагоры". Апошнім героем стала вучаніца 9 класа Койпаш Каця. 

У дзень гісторыі матэматыкі вучні больш дасканала пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі ў вобласці матэматыкі, з біяграфічнымі звесткамі аб вучоных : Франсуа Віета, Рэне Дэкарта, Карла Гауса, Леанарда Эйлера. Вучні 5 і 6 класаў удзельнічалі ў конкурсе "Юны матэматык". На працягу нядзелі вучні разгадвалі красворды, матэматычныя рэбусы, рашалі задачы, рысавалі на каардынатах. Былі падведзены вынікі: 1 месца - 6 клас, 2 месца - 9 клас, 3 месца - 7 клас. 
Вучні атрымалі сувеніры і салодкія прызы на памяць

Раздзелы сайта