Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.05.16

Свята апошняга званка

30 мая у школе адбылося свята, прысвечанае Апошняму званку. У цэнтры ўвагі, як заўсёды, былі выпускнікі школы. Для іх прагучалі пажаданні ад дырэктара школы Кузьміча А.І, класнага кіраўніка Пархановіч А.К, першых настаўніц Сяўрук Г.М. і Макарчук А.І., бацькоў.  Дзесяцікласнікі, па традыцыі, атрымалі ад выпускнікоў школы пажаданні ад "Краіны ведаў" .  Футбольныя мячы, па традыцыі, атрымалі рабяты, якія скончылі ў гэтым годзе першы клас.  Дырэктар школы таксама уручыў граматы вучням, якія прымалі актыўны ўдзел у школьным жыцці.

Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у іх далейшай вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонейка, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!

У добры шлях, выпускнікі!

Раздзелы сайта