Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.24

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны"

22 лютага для вучняў 8, 9 і 11 класаў Перхавіцкай сярэдняй школы ў рамках правядзення інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ адбыўся дыялог на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны". З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведваемся" вучні актывізавалі веды пра Узброеныя Сілы, пагранічную і мытную службы, МНС Рэспублікі Беларусь. На сустрэчу быў запрошаны начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №18 Баранавіцкага ГРАНС Самушчаў В.Э. Вячаслаў Эдуардавіч расказаў пра свой шлях у прафесію, сваё першае "баявое хрышчэнне", выпадкі з паўсядзённай службы, пералічыў якасці, якімі павінен валодаць супрацоўнік МНС, назваў навучальныя ўстановы, дзе можна набыць адпаведную адукацыю. Вучні прыйшлі да высновы, што служыць Айчыне - высакародная прафесія, а яе прадстаўнікі - прыклад патрыятызму, смеласці і доблесці.

 

 

Раздзелы сайта