Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

03.02.24

Урок мужнасці "Гарады-героі"

3 лютага для навучэнцаў школы праведзены ўрок мужнасці "Гарады-героі". Гэтае мерапрыемства прысвечана гераічнаму подзвігу абаронцаў гарадоў, якія, як магутныя бастыёны, уставалі на шляху варожых полчышчаў.
Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па гарадах ваеннай славы, даведаліся аб гераічных подзвігах жыхароў гэтых гарадоў, аб некаторых гістарычных бітвах, якія змянілі ход вайны.
Назаўжды ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны застанецца подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія каля месяца трымалі абарону, ваюючы супраць адборных часцей нямецкіх войскаў. Не згасне ў стагоддзях подзвіг Ленінграда, 900-дзённая абарона якога - незабыўная аповесць мужнасці. У цяжкіх баях стомлены вораг быў адкінуты ад сцен Масквы.
Трынаццаць гарадоў-герояў навечна залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. За масавы гераізм і мужнасць гэтыя гарады ўдастоены ганаровага звання «Горад-герой».

 

 

 

Раздзелы сайта