Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.12.23

Экскурсія на 61 авіябазу і ў музей авіяцыі

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў пачуцця  грамадзянскасці і патрыятызму 
з вучнямі Перхавіцкай сярэдняй школы 14 снежня была праведзена экскурсія на 61 авіябазу і ў музей авіяцыі на тэрыторыі. Пазнаёміліся дзеці з гісторыяй і дзейнасцю авіябазы ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў мірны час. Праслухалі расказ аб подзвігу першага Героя Беларусі, які ахвяраваў сваім жыццём, каб засталіся жывымі жыхары вёсак Арабаўшчына і Вялікае Гацішча.З цікавасцю слухалі экскурсавода і разглядалі стэнды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці праслаўленых лётчыкаў, атрымалі новую інфармацыю аб подзвігах С.І. Грыцаўца, У.М.Карвата.Потым наведалі трэнажорны зал, дзе паспрабавалі кіраваць самалётам , прымерылі летны шлем. Экскурсія атрымалася цікавая і пазнавальная. Пакідаючы тэрыторыю авіябазы і музей, кожны вучань нёс у сэрцы часцінку памяці і гонар за свой народ,за сваю Айчыну.



Раздзелы сайта