Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.10.23

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я - пачатак усіх пачаткаў"

26 кастрычніка для вучняў 8-9, 11 класаў Перхавіцкай сярэдняй школы адбылося чарговае пасяджэнне інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я - пачатак усіх пачаткаў" (пра ролю бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнне сям'і і сямейнага выхавання). Вучні пазнаёміліся з мнагадзетнай мамай Палянскай Н.В., якая цяпер з'яўляецца прыёмнай мамай адной з вучаніц 8 класа. Шмат гадоў Наталля Васільеўна выхоўвае 12 прыёмных дзяцей, клапоціцца пра кожнага. Школьнікі задавалі пытанні, цікавіліся побытам, праблемамі, захапленнямі і традыцыямі вялікай і дружнай сям'і Наталлі Васільеўны. У канцы размовы яна падзялілася сакрэтамі сямейнага шчасця.


Раздзелы сайта