Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.03.23

Віншаванні са святам 8 Сакавіка

7 сакавіка ў Перхавіцкай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства "Жанчына, вясна, каханне". Вучні павіншавалі бабуляў, матуляў, настаўнікаў і дзяўчынак са святам Вясны: гучалі цёплыя словы, вершы, шчырыя пажаданні, жартоўныя прадказанні. А пасля каманды дзяўчынак "Разумніцы" і "Прыгажуні" паспаборнічалі ў конкурснай праграме, дзе паказалі кемлівасць, спрыт і ўменне працаваць разам. 

 

 

 

Цёплымі словамі, вясёлымі песнямі і танцамі віншавалі сваіх матуль і бабуль выхаванцы рознаўзроставай групы. На свята завітаў Карлсан, які падарыў усім цудоўны настрой.

 

Дзяўчынкі пачатковых класаў спаборнічалі ў конкурснай праграме "А ну ка, дзяўчынкі!"

 

 

 

Раздзелы сайта