Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.10.19

Конкурсная праграма "Міс Восень" адбылася ў пачатковых класах

     Восень… Залатая пара года, якая паражае багаццем колераў, кветак. Такімі ж прыгожымі ў час конкурснай праграмы “Міс Восень” былі і дзяўчынкі пачатковых класаў. Конкурсная праграма, да якой дзяўчынкі рыхтаваліся на працягу тыдня, прайшла весела і цікава. Вялікае захапленне і радасць выклікаў выхад удзельніц конкурсу, якія падрыхтавалі асеннія ўборы.
     Пачалося мерапрыемства з конкурсу “Візітная картка”, чыталі вершы пра восень, удзельнічалі ў “Модным паказе”, у “Непераўзыдзеным таланце”,у конкурсе “Восень – маё натхненне”, дзе прадэманстравалі свае стравы, далі ім назвы і расказалі, як гатавалі.
    Балельшчыкі таксама ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у гульнях “Працягвай далей”, “Капуста – морква”, “Хто любіць шакалад?”.
    У заключэнні ўдзельніцам мерапрыемства былі ўручаны медалькі з назвамі намінацый.







Раздзелы сайта