Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.05.22

Мерапрыемства ШАГ

5 мая ў Перхавіцкай дзіцячы сад-сярэдняй школе прайшло чарговае мерапрыемства ШАГ на тэму "Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога!". Вучні яшчэ раз упэўніліся, што ў 1944-1945 гг Чырвоная Армія паспяхова правяла шэраг буйных наступальных аперацый па вызваленні народаў еўрапейскіх краін. Яна пазбавіла ад германскага рабства адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-усходняй Еўропы. Кожная атрыманая перамога была аплочана вельмі дарагой цаной. У бітвах за свабоду і незалежнасць еўрапейскіх краін каля 1 мільёна савецкіх салдат і афіцэраў аддалі сваё жыццё. У час гутаркі вучні прыйшлі да высновы, што найважнейшымі крыніцамі перамогі сталі масавы патрыятызм, мужнасць і самаахвярнасць, маральна-палітычная садружнасць народаў СССР. Савецкі народ не скарыўся перад магутнасцю германскай ваеннай машыны, а выстаяў, знайшоў у сабе сілы, каб пераламаць ход нябачнай у гісторыі барацьбы, атрымаць канчатковую перамогу.


Раздзелы сайта