Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.03.22

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

29 сакавіка бібліятэкар запрасіла чытачоў бібліятэкі прыняць удзел у віртуальным падарожжы "Даведачная літаратура". Мерапрыемства атрымалася пазнавальным. На кніжнай выставе і на сталах былі раскладзены дзіцячыя энцыклапедыі, слоўнікі і даведнікі. У наш час усюды патрэбны толькі добра навучаныя і ўсебаковыя развітыя людзі, а дапаможа ў гэтым ўменне працаваць з даведачнай літаратурай і вывучэнне энцыклапедый.
Прысутным задаваліся пытанні, адказы на якія яны шукалі самі ў даведачнай літаратуры. Пытанні былі з розных абласцей ведаў і выклікалі ў дзяцей непадробную цікавасць. Спрабуючы зладзіцца з заданнем, яны вучыліся карыстацца даведачнай літаратурай.

Раздзелы сайта