Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.03.22

Тыдзень нямецкай мовы

Гульня-падарожжа «Востраў Скарбаў», у якой прынялі ўдзел вучні III-IV класаў, адкрыла 01.03.22г. тыдзень нямецкай мовы ў Перхавіцкай д/с-СШ. Ва ўступным слове вучаніца XI класа паведаміла цікавыя факты пра нямецкую мову. Самі ж вучні на прыкладзе вершаў паказалі важнасць вывучэння замежнай мовы. А потым пачалася сапраўдная барацьба каманд «Піраты» і «Разбойнікі» за скарб! Каб яго атрымаць, трэба было прайсці астравы, выконваючы заданні на нямецкай мове («Востраў Алфавіту», «Востраў Лексікі», «Востраў Крыжаванкі», «Востраў Граматыкі», «Востраў Малявання», «Востраў Чытання», «Востраў Лікаў», «Востраў Маналогу», «Востраў Скарбаў»). З лікам  81:77 перамаглі «Разбойнікі»! Малайцы, салодкі скарб па праву ваш!

Раздзелы сайта