Тыдзень нямецкай мовы адкрыла 17.04 святочная гульневая праграма “Вялікдзень”. Вучні 5-8 класа пашырылі веды пра традыцыі і звычаі святкавання Вялікадня ў Германіі. Спаборніцтвы і гульні камандаў “Вялікодны заяц” і “Вялікоднае яйка” прайшлі весела. Усе дзеці навучыліся рабіць папаяровых Велікодных зайцаў.
20.04.2017 вучні 3-5 класаў адправіліся на “Востраў скарбаў” на караблях “Піраты” і “Разбойнікі”. На шляху яны трапілі на “Востраў Алфавіту”, “Востраў Лексікі”, “Востраў Крыжаванак”, “Востраў Граматыкі”, “Востраў Малявання”, “Востраў чытання”, “Востраў лікаў”, “Востраў маналога”. Сундук са скарбамі дастаўся камандзе карабля “Піраты”.
21.04.2017 вучні 9-11 класаў спаборнічалі ў гульні “Краязнаўства”. Каманды паказалі ўзровень валодання ведамі па пытаннях, звязаных з гісторыяй Германіі, яе прыродай, гарадамі, традыцыямі. Акрамя таго яны паказалі ўменне працаваць у камандзе, ісці на рызыку.