Отдел по образованию Барановичского райисполкома
Государственное учреждение образования"Перховичская средняя школа Барановичского района"
7 сакавіка вучні 5-9, 11 класаў Перхавіцкай сярэдняй школы шчырымі словамі, вершамі, песнямі і сцэнкамі віншавалі ўсіх дзяўчынак і жанчын з надыходзячым святам вясны. Удзел у конкурснай праграме "Святочны букет" дазволіў паказаць дзяўчатам кемлівасць, знаходлівасць, узаемадапамогу. Ніхто не застаўся без добрага настрою і маленькага падарунка!
У пачатковых класах прайшла святочная праграма да Дня 8 Сакавіка. Віншаванні, кветкі і самыя ласкавыя словы прагучалі для любімых матуль.