Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

19.03.2022

Гульня "Падарожжа ў казку"

Цікавая субота прайшла ў Перхавіцкай дзіцячы сад-сярэдняй школе 19 сакавіка. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у літаратурнай гульні "Падарожжа ў казку". Казкі любяць чытаць і дарослыя, і дзеці. Удзельнікі паведамілі ўсім пра тое, што такое казка, якія яны бываюць. На пытанне "За што вы любіце казкі?", адказ быў адзіны - там заўжды дабро перамагае зло. У госці прыходзіў знакаміты паштальён Печкін, які прынёс пісьмо ад казачных герояў. Яны прасілі ім дапамагчы. Усе згадзіліся з гэтым і адправіліся на дапамогу на паветраным шары. Вучні складалі імёны герояў вядомых казак, адгадвалі загадкі, разблытвалі клубок памылак у назвах казак, дапамагалі казачным героям трапіць у сваю казку. Усім спадабалася па паказаных рэчах вызначаць саму казку. У час музыкальнай хвілінкі ўспомнілі песні з вядомых казак і адпачылі. Закончылі літаратурную гульню наведваннем выставы беларускіх народных казак. 

А вучні старэйшых класаў дэкламавалі вершы берасцейскіх аўтараў у ходзе мерапрыемства "Паэтычныя галасы Брэстчыны". Пераможцай конкурса стала вучаніца 10 класа Емяльянчык Кацярына. Віншуем!!!

Разделы сайта