Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.05.18

Свята апошняга званка

                                                                       Усё будзе, толькі вось у школу
                                                                            Не давядзецца болей вам хадзіць.
                                                                         І ранцы па апаўшым лісці долу
                                                                     З сабою будуць іншыя насіць.

       30 мая прагучаў апошні званок — вясёлае і адначасова сумнае свята. Адным вучням ён абвясціў пачатак канікулаў, а выпускнікам выдаў пуцёўку ў самастойнае жыццё. Вельмі імкліва і непрыкметна праляцеў час для цяперашніх адзінаццацікласнікаў. Не паспеў зазвінець першы званок, як яны ўжо апынуліся на апошнім. Ён падводзіць выніковую рысу пасля заканчэння вучобы, становіцца пачаткам выпускных экзаменаў. А для малодшых вучняў — прадвеснікам летняга адпачынку. Апошні школьны званок нібы мяжа паміж сном і рэчаіснасцю, бесклапотнасцю і адказнасцю, паміж дзяцінствам і дарослым жыццём

У пачатку ўрачыстасці да настаўнікаў, вучняў і бацькоў звярнуўся дырэктар установы Кузьміч А.І. Падводзячы вынікі навучальнага года, адзначыў выдатнікаў паспяховасці, тых вучняў, якія прымалі актыўны ўдзел у школьным жыцці, сталі пераможцамі прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад дырэктара граматы. Акрамя таго самыя актыўныя бацькі былі ўзнагароджаня пісьмамі падзякі.

Святочную ўрачыстасць, прысвечаную заканчэнню навучальнага года, наведалі старшыня Баранавіцкага раённага камітэту прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Кіслюк В.С., участковы інспектар Вахітаў В.А.
















Незабыўным будзе гэта свята для першакласнікаў, якія атрымалі футбольныя мячы ад Белаграпрамбанка


У добры шлях, выпускнікі! Няхай у вашы пунсовыя ветразі надзеі заўсёды дзьме толькі спадарожны вецер!

Раздзелы сайта